BE RU EN

Мясніковіч паляцеў дамаўляцца пра новы саюз з Расеяй

  • 15.04.2014, 9:31

Прэм'ер-міністр Беларусі возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Мытнага саюза.

Асноўнай тэмай перамоваў прэм'ераў Беларусі, Расеі і Казахстана стане падрыхтоўка праекта Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта паведамілі ў апараце расейскага ўрада.

"Бакі разгледзяць палажэнні праекта, якія застаюцца няўзгодненымі. У асноўным яны закранаюць сферу выключэнняў і абмежаванняў на шляху свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, якія застаюцца ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы", - адзначылі ва ўрадзе РФ.

Плануецца, што перад пачаткам трохбаковай сустрэчы Міхаіл Мясніковіч правядзе двухбаковыя перамовы са сваім расейскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым.

Апошнія навіны