BE RU EN

Макейн: Мы павінны даць зброю Украіне

  • 15.04.2014, 7:06

Амерыканскі сенатар-рэспубліканец заклікаў ЗША ўзброіць ўкраінскае войска.

Джон Макейн лічыць, што ЗША павінны ўзброіць Украіну для абароны ад знешняй агрэсіі.

Пра гэта ён сказаў падчас свайго выступлення ў Таліне, перадае УНН.

"Мы павінны даць Украіне зброю, каб яна магла абараніць сябе. Зараз мы бачым, што Расея пагражае свайму суседу. Заслугоўвае шкадавання, што ЗША не даюць зброю Украіне", - адзначыў Макейн, дадаўшы, што "без Украіны Расея з'яўляецца звычайнай краінай, а з Украінай - імперыяй".

Між тым ён таксама падкрэсліў, што, на яго думку, улады ЗША павінны накласці новыя санкцыі на Расею.

Апошнія навіны