BE RU EN

Міліцыянт ў Горлаўцы абараніў сцяг Украіны ад захопнікаў

  • 14.04.2014, 19:55

Супрацоўнік міліцыі не даў баевіку парваць сцяг Украіны.

Падчас штурму аддзялення міліцыі адзін з тых, хто нападаў залез на казырок над уваходам у будынак. Ён усталяваў расейскі трыкалор. Пасля гэтага баявік сарваў украінскі сцяг і збіраўся кінуць яго на зямлю. Аднак, зрабіць яму гэта не ўдалося. Супрацоўнік міліцыі, выйшаў на казырок і, нягледзячы на пагрозы сепаратыстаў, якія сабраліся ля будынка, забраў у прарасейскага актывіста сцяг і не дазволіў здзекавацца над ім.

Нагадаем, 12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласная ўправа СБУ ў Луганску і АДА ў Данецку.

Учора Рада нацыянальнай бяспекі і абароны прыняла пастанову аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны пастанавіла прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны ваеннаслужачых Узброеных сіл.

Апошнія навіны