BE RU EN

Лукашэнка аплаціў сваё адбельванне ва ўкраінскіх СМІ

  • 14.04.2014, 17:31

Украінцам не варта цешыць сябе наконт беларускага кіраўніка.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

«Лукашэнка пасярэднікам паміж Кіевам і Масквой быць не можа, і ніхто яго такім сур'ёзна не разглядае. Што тычыцца яго інтэрв'ю Шустэру, то ў шэрагу ўкраінскіх медыя ідзе размова, што яно было праплочана і, безумоўна, было праплочана беларускім бокам. Што ж тычыцца інтэрв'ю на НТВ, то трэба прызнаць, што яно было пабудавана больш прафесійна і цікава, а менавіта па пэўных частках. І з прапагандысцкага пункту гледжання, гэта вельмі ўдала. Такое адбельванне Лукашэнкі выгадна яму самому», - мяркуе ён.

Пры гэтым Якаўлеўскі падкрэсліў, што людзям ва Украіне і не толькі, якія ўспрынялі гэтую пазіцыю беларускага кіраўніка з энтузіязмам, не варта цешыць сябе, а варта памятаць, што ёсць словы, а ёсць справы.

«А справы ў тым, што Беларусь сярод нешматлікай групы краін у ААН прагаласавала фактычна супраць Украіны. Дарэчы, на гэтым тыдні будзе прамая лінія з Пуціным, і я думаю, што будуць пытанні наконт пазіцыі Лукашэнкі, а Пуцін у сваёй самазадаволенай манеры ясна адкажа, у чым прычына паводзінаў такога стратэгічнага саюзніка. Але я яшчэ раз кажу, Лукашэнка дэкляруе адно, а робіць зусім іншае. І ён гэтага не хавае, кажучы, што ён фактычна павязаны абавязкамі з Расеяй», - адзначыў палітаглядальнік.

Апошнія навіны