BE RU EN

У Горлаўцы сепаратысты выкрадаюць журналістаў

  • 14.04.2014, 17:19

На рэдакцыю інтэрнэт-выдання Gorlovka.ua напалі тэрарысты, сайт СМІ да гэтага часу не працуе.

У рэдакцыю Gorlovka.ua уварваліся людзі ў масках і сілай вывелі пад рукі галоўнага рэдактара. Пра гэта рэдакцыя выдання паведаміла на афіцыйнай старонцы "Вконтакте".

Сёння, каля 11-й гадзіны ў рэдакцыю сайта Gorlovka.ua і газеты "Криминал-Экспресс" уварваліся актывісты ў масках. Сямёра мужчын бесцырымонна пад рукі выпіхнулі галоўнага рэдактара выдання з кабінета і павезлі ў невядомым кірунку. Праца рэдакцыі блакаваная, таксама не працуе сайт, піша УНІАН.

У закладнікі галоўнага рэдактара ўзялі баевікі за тое, што "нібыта знайшлі на яго сайце абразлівыя для іх словы: "сепаратысты" і "тэрарысты".

Апошнія навіны