BE RU EN

Украіна можа цалкам перакрыць мяжу з Расеяй

  • 14.04.2014, 15:32

Украіна можа ўжыць поўнае перакрыццё мяжы з Расеяй.

Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Украіны Данііл Лубкіўскі на прэс-брыфінгу ў Кіеве.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, паводле яго слоў, для гэтага ва Украіны ёсць усе неабходныя сродкі і інструменты.

"Сёння мы бачым напружаную сітуацыю бяспекі на ўсходзе і поўдні (Украіны). Мы папярэджваем Расею не пераходзіць гэтую чырвоную лінію і адвесці сваіх спецыяльных агентаў, спыніць правакацыі. Гэта наш асноўны заклік, гэта наша асноўнае патрабаванне", - сказаў ён.

Лубкіўскі адзначыў, што ў выпадку пачатку прамой ваеннай інтэрвенцыі, адпаведна будуць дзейнічаць украінскія Узброеныя Сілы, адпаведна будуць ужытыя і іншыя, у тым ліку дыпламатычныя інструменты, для пераадолення гэтай сітуацыі.

У той жа час ён адзначыў, што Украіна спадзяецца на мірнае ўрэгуляванне канфлікту.

Нагадаем, на мінулым тыдні была дасягнутая папярэдняя дамоўленасць, што 17 красавіка ў Жэневе павінна адбыцца сустрэча прадстаўнікоў Расеі, ЗША, Украіны і Еўразвяза.

Аднак, у гэтыя выходныя, 12-13 красавіка, узброеныя расейскія баевікі пачалі правакаваць сутыкненні на ўсходзе Украіны.

13 красавіка кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры заявіў, што чатырохбаковая сустрэча па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу будзе сарваная, калі ў дачыненні да жыхароў паўднёва-усходу Украіны будзе ўжытая сіла.

У сваю чаргу Кэры папярэдзіў кіраўніка МЗС Расеі, што РФ чакаюць новыя санкцыі, калі яна не зробіць крокі па дээскалацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Апошнія навіны