BE RU EN

ЕЗ замарозіў рахункі яшчэ чатырох украінскіх чыноўнікаў

  • 14.04.2014, 15:25

Такім чынам санкцыйны спіс пашыраны да 22 чалавек.

Рада Еўрапейскага Звяза пашырыла спіс асобаў, адказных за незаконнае прысваенне ўкраінскіх дзяржаўных сродкаў, супраць якіх прымяняюцца санкцыі ЕЗ, з 18 да 22.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Рады ЕЗ, піша lb.ua.

"Сённяшняе рашэнне датычыцца чатырох дадатковых асоб, вызначаных у якасці адказных за такое незаконнае выкарыстанне дзяржсродкаў, чые актывы ў ЕЗ будуць замарожаныя. Такім чынам, агульная колькасць асоб, якія падлягаюць замарожванню актываў у ЕЗ у сувязі з растратай украінскіх дзяржаўных сродкаў, вырасла да 22", - ідзе гаворка ў паведамленні.

Таксама паведамляецца, што спіс гэтых асоб будзе апублікаваны ў заўтрашнім выпуску афіцыйнага часопіса ЕЗ.

Як паведамлялася раней, Еўразвяз замарозіў актывы 18 грамадзян Украіны, якія падазраюцца ў незаконным прысваенні дзяржаўных сродкаў і дачыненні да парушэнняў правоў чалавека.

У прыватнасці, ЕЗ замарозіў рахункі адхіленага Вярхоўнай Радай з пасады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, яго сыноў Аляксандра і Віктара, экс-прэм'ера Мікалая Азарава і яго сына Аляксея, братоў Андрэя і Сяргея Клюевых, экс-генпракурора Віктар Пшонкі і яго сына Арцёма, бізнесмена Сяргея Курчанкі.

Апошнія навіны