BE RU EN

ЕЗ вылучыць Украіне €1,6 мільярда

  • 14.04.2014, 15:21

Рада ЕЗ па пытаннях замежных спраў ухваліла пакет фінансавай дапамогі Украіне.

Пра гэта рашэнне паведаміў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле, зрабіўшы адпаведны запіс на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

Гаворка ідзе аб вылучэнні дапамогі ў выглядзе сярэднетэрміновай пазыкі да 1 млрд еўра, якая будзе накіраваная на пакрыццё тэрміновых патрэбаў плацёжнага балансу, як гэта вызначана ў праграме эканамічнага ўпраўлення МВФ.

Гэтая дапамога вылучаецца адначасова з ужо ўхваленай, але яшчэ не вылучанай макра-фінансавай дапамогай у памеры 610 млн еўра.

Апошнія навіны