BE RU EN

МЗС Украіны: Расейскія спецслужбы зрываюць перамовы ў Жэневе

  • 14.04.2014, 15:08

Сустрэча прадстаўнікоў Еўразвяза, ЗША, Украіны і Расеі па ўкраінскім пытанні запланаваная 17 красавіка.

Расейская Федэрацыя асцерагаецца чатырохбаковых перамоваў па сітуацыі ва Украіне, запланаваных на 17 красавіка ў Жэневе, і робіць дзеянні, накіраваныя на іх зрыў, заявіў намеснік кіраўніка МЗС Украіны Даніла Лубкіўскі ў панядзелак, 14 красавіка, перадае інфармагенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

«Расея асцерагаецца перамоваў у Жэневе. У нас ёсць падставы лічыць, што замест гэтага расейскія спецслужбы будуць рабіць усё магчымае, каб сарваць гэтыя перамовы, якія запланаваныя на 17 красавіка», - сказаў Лубкіўскі.

Апошнія навіны