BE RU EN

МЗС Літвы: Тэрарысты выкарыстоўваюць расейскія AK-100

  • 14.04.2014, 13:08

На Усходзе Украіны баевікі ўзброеныя найноўшымі расейскімі аўтаматамі AK-100, якіх ва Украіне няма.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заяўляе, што ролю Масквы ў беспарадках на ўсходзе Украіны даказваюць прызнанні затрыманых і зброя, якую выкарыстоўвалі актывісты, якія захоплівалі адмінбудынкі, паведамляе УНН у панядзелак, 14 красавіка.

«Затрыманыя, якія бралі ўдзел у арганізацыі беспарадкаў, прызналіся, што з'яўляюцца грамадзянамі Расеі. Знойдзеная зброя - аўтаматы AK-100 - іх выкарыстоўваюць у Расеі, ва Украіне такіх няма. Іншыя доказы - частоты і ўніформа, якія выкарыстоўваліся ў Крыме і выкарыстоўваюцца зараз гэтымі групоўкамі», - Лінкявічус.

Ён дадаў, што колькасць доказаў удзелу прадстаўнікоў Расеі ў беспарадках, правакацыях, агітацыі яго калега прадставіць міжнароднай супольнасці.

Па словах літоўскага міністра, дзеянні расейцаў на ўсходзе Украіны маюць прыкметы тэрарызму, а Расея хоча перашкодзіць прэзідэнцкім выбарам, якія ва Украіне запланаваныя на травень.

Лінкявічус таксама лічыць абсалютна абгрунтаваным рашэнне аб пачатку шырокамаштабнай антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне, паколькі, па яго словах, "праводзіцца павольная акупацыя краіны".

Апошнія навіны