BE RU EN

Баевікі падпалілі ўпраўленне МУС у Горлаўцы

  • 14.04.2014, 12:17

Узброеныя баевікі пачалі штурм упраўлення МУС ў Горлаўцы Данецкай вобласці.

Каля памяшкання чуюцца стрэлы, крычаць жанчыны і просяць выклікаць хуткую на месца здарэння, паведамляе ТСН.

Сепаратыста, які спрабаваў усталяваць на даху будынка расейскі трыкалор, выгнаў міліцыянт, а сцяг занёс у будынак.

Таксама каля ўпраўлення МУС чутныя выбухі петард, якія сепаратысты кідаюць у вокны памяшкання. Праваахоўнікаў хочуць «выкурыць» з будынка.

Па стане на 12:00 14 красавіка сепаратысты падпалілі будынак міліцыі ў Горлаўцы, у будынку яшчэ знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта паведамляе старонка Еўрамайдана ў «Фэйсбуку».

Апошнія навіны