BE RU EN

«Нябесную сотню» папоўніў яшчэ адзін герой Майдана

  • 14.04.2014, 10:28

У выніку сутыкненняў у Кіеве памерла 106 чалавек.

Па стане на 14 красавіка з 30 лістапада 2013 года пасля падзей на Майдане памерла 106 чалавек, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

"Па стане на 06:00 14 красавіка 2014 года з 18 лютага з месца абвастрэння сутыкненняў у цэнтры горада Кіева да брыгад экстранай медыцынскай дапамогі і ўстаноў аховы здароўя горада Кіева па медыцынскую дапамогу звярнуліся 1791 пацярпелы, 1198 з іх былі шпіталізаваныя", - сказана ў паведамленні.

Па стане на 14 красавіка на лячэнні знаходзіцца 94 чалавекі.

Фота: obozrevatel.com

Апошнія навіны