BE RU EN

Расею не пускаюць на выставу ўзбраення ў Парыжы

  • 14.04.2014, 9:12

Расея зарэзервавала вялікі выставачны стэнд і планавала прадставіць у Парыжы шэраг найноўшых сістэм узбраенняў.

Аднак ёй могуць забараніць удзельнічаць у найбуйнейшай міжнароднай выставе ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі "Еўрасатары-2014", якая будзе праходзіць у Парыжы з 16 па 20 чэрвеня. Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

Гендырэктар міжнароднай выставы ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі "Еўрасатары" генерал Патрык Кала дэ Франк заявіў, што рашэнне аб забароне расейскага ўдзелу ў працы "Еўрасатары-2014" можа быць прынята на працягу бліжэйшых некалькіх тыдняў.

"Пакуль мы не маем якіх-небудзь дырэктыўных указанняў з нагоды расейскага ўдзелу ў "Еўрасатары-2014" з боку Еўразвяза, але яны могуць з'явіцца ў бліжэйшы час", - праінфармаваў генеральны дырэктар парыжскай выставы.

Апошнія навіны