BE RU EN

350 байцоў Нацыянальнай гвардыі перакінуць у Славянск

  • 13.04.2014, 19:48

Рэзервовы батальён Нацыянальнай гвардыі Украіны заступае на баявое дзяжурства ў раён Ізюм-Славянск.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Вялічкавіч, піша Цензор.НЕТ.

У складзе батальёна - 350 байцоў з ліку рэзервістаў, якія прайшлі падрыхтоўку ў навучальным цэнтры «Новыя Пятроўцы» і чальцоў Самаабароны Майдана. Сёння а 9 раніцы ў батальёне была абвешчаная мабілізацыя, цяпер байцы прыбываюць на пункты збору, праходзяць інструктаж і атрымліваюць абмундзіраванне і зброю.

«Асноўная задача батальёна - спыняць тэрарыстычныя праявы, лакалізаваць успышкі сепаратызму і кантраляваць сітуацыю ў рэгіёне», - падкрэсліў Вялічкавіч.

Нагадаем, учора раніцай горад быў захоплены разведвальна-дыверсійнай групай з Расеі. Сёння ўкраінскі спецназ праводзіць аперацыю вызвалення Славянска.

Апошнія навіны