BE RU EN

Жыхары Горлаўкі прагналі баевікоў

  • 13.04.2014, 18:13

У Горлаўцы блізу 70 сепаратыстаў сабраліся ля будынка гарадской рады для таго, каб заняць яе.

Пра гэта паведаміў актывіст мясцовага Еўрамайдану Уладзімір Рыбак, пішуць «Навіны Данбасу».

З ягоных слоў, сепаратысты ўжо пачалі перамовы з гарадскім галавой Яўгенам Клепам, калі на плошчы перад гарадской радай з'явіліся 50 актывістаў Еўрамайдана.

Еўрамайданаўцы заявілі, што яны не дазволяць захопліваць будынак. Тады стораны дамовіліся разысціся з плошчы, каб не правакаваць адзін аднаго.

Нагадаем, сёння ў іншым горадзе Данецкай вобласці - Славянску - праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя пад кіраўніцтвам СБУ. Раней расейскі спецназ захапіў там будынкі МУС і СБУ з мэтай завалодаць зброяй.

Апошнія навіны