BE RU EN

Узброеныя баевікі штурмуюць гарадскую раду Харкава

  • 13.04.2014, 17:51

У Харкаве людзі з георгіеўскімі стужкамі, узброеныя бітамі, прарваліся на тэрыторыю гарадской рады і заблакавалі будынак.

Пра гэта распавядае журналіст Слава Маўрычаў, паведамляе Цензор.НЕТ.

«Людзі з георгіеўскімі стужкамі прарваліся на тэрыторыю гарадской рады. З тыльнага боку будынка літаральна за хвіліну прарвалі кардон, разбілі дзверы, зайшлі, адкрылі вароты, ужо ўнутры», - адзначыў ён.

У гэты час ля гарадской рады заклікаюць не разыходзіцца, арганізаваць падвоз харчавання, хочуць правесці сесію, аднак наконт чаго - невядома. Таксама захопнікі чакаюць прыезду новых сілаў міліцыі і арганізоўваюць абарону.

«Тут амаль 500 чалавек, кожны другі - з дубінай і ў масцы», - адзначыў Маўрычаў.

Нагадаем, у апошнія тыдні ў шэрагу ўсходніх абласцей Украіны прайшлі сепаратысцкія акцыі, некаторыя працягваюцца і цяпер. У прыватнасці, неспакойна ў Марыупалі, Славянску, Енакіеве (Данецкая вобласць), а таксама Луганску і некаторых іншых гарадах.

Фото: censor.net.ua
Фото: censor.net.ua
Фото: censor.net.ua
Фото: censor.net.ua
Фото: censor.net.ua
Фото: censor.net.ua

Апошнія навіны