BE RU EN

П'яны байкер пратараніў легкавік у Баранавічах

  • 13.04.2014, 16:11

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на вуліцы Наканечнікава ў Баранавічах.

П'яны кіроўца матацыкла Honda пратараніў прыпаркаваную Skoda Fabia, паведамляе БелТА.

Са слоў старэйшага госаўтаінспектара АДАІ Баранавіцкага ГАУС Андрэя Валкавыцкага, матацыкліст не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыпаркаваны аўтамабіль. Пры сабе ў яго не было правоў на кіраванне транспартам.

Сам 20-гадовы матацыкліст за некалькі гадзін да ДТЗ выпіў паўлітра піва. Цяпер у дачыненні да яго завялі тры адміністрацыйныя пратаколы: за ДТЗ, кіраванне ў нецвярозым выглядзе і адсутнасць дакументаў. Акрамя кампенсацыі ўладальніку Skoda Fabia, маладзёну прыйдзецца заплаціць штраф у 7 млн рублёў.

Апошнія навіны