BE RU EN

На гарадзенскі вакзал вярнулі памятны знак паўстанцам Каліноўскага

  • 13.04.2014, 14:43

Драўляны памятны знак з вялікай датай «1863» быў дэмантаваны ў 2012 годзе.

Мемарыяльная дошка была ўстаноўлена напачатку 1990-х на сцяне гарадзенскага чыгуначнага вакзала, піша мясцовае выданне «Твой стыль».

З пачатку году гарадзенскія актывісты патрабавалі адказу ад адміністрацыі, калі мемарыял нарэшце будзе адноўлены, аднак у адказ прыходзілі толькі фармальныя адпіскі.

Цяпер жа памятны знак вернуты на сваё папярэдняе месца.

Апошнія навіны