BE RU EN

Більт патрабуе ад РФ адклікаць мандат на ўзброенае ўварванне ва Украіну

  • 13.04.2014, 14:14

Еўразвяз павінен запатрабаваць ад Расеі адклікаць мандат, выдадзены Саветам Федэрацыі 1 сакавіка на ўзброенае ўварванне ва Украіну.

Пра гэта напісаў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт у сваім Твітары.

«Мы павінны настойваць на тым, каб Расея неадкладна адклікала мандат Савета Федэрацыі ад 1 сакавіка на ўзброенае ўварванне ва Украіну», – заявіў ён.

Міністр перакананы, што са свайго боку Расея павінна запатрабаваць неадкладнага раззбраення незаконна ўзброеных груп, якія захапілі будынкі ў гарадах Украіны.

«Расея павінна запатрабаваць, каб яны сышлі з захопленых будынкаў і паважалі дэмакратычны парадак», – напісаў ён.

Апошнія навіны