BE RU EN

Падчас антытэрарыстычнай аперацыі загінуў спецназавец

  • 13.04.2014, 12:19

Падчас антытэрарыстычнай аперацыі ўкраінскіх сілавікоў у Славянску Данецкай вобласці пацярпелі трое праваахоўнікаў.

Пра гэта УНІАН паведаміла інфармаваная крыніца ў праваахоўных органах.

Са словаў суразмоўцы агенцтва, паводле папярэдняй інфармацыі, адзін праваахоўнік забіты, двое параненыя.

«Гэта адбылося ля аднаго з блокпастоў, якія стварылі сепаратысты. На подступах да яго яны адкрылі агонь на паражэнне па праваахоўнікам», – адзначыла крыніца.

Сёння ў Славянску, дзе сепаратысты захапілі будынкі міліцыі і СБУ і завалодалі зброяй, пачалася антытэрарыстычная аперацыя пад кіраўніцтвам СБУ.

Фото: www.unian.net

Апошнія навіны