BE RU EN

Euronews уключыў Беларусь у склад Еўразвязу

  • 13.04.2014, 12:05

Рэдактарская памылка была заўважаная ў адным з выпускаў «Рэальнай эканомікі» на канале Euronews.

У новым выпуску перадачы распавядалася аб мабільнасці грамадзян краін Еўразвязу. На другой хвіліне, падчас дэбатаў, з'явілася схематычна карта, на якой былі адзначаны межы ЕЗ, паведамляе tio.by.

Усходняя мяжа супадае з усходняй і паўднёвай межамі Беларусі, прадстаўляючы тым самым краіну як частку Еўразвязу. Сюды ж аднеслі Швейцарыю і Нарвегію. Малдова і Украіна засталіся па-за мяжой.

Апошнія навіны