BE RU EN

Узброеныя асобы занялі адміністрацыйныя будынкі ў Данецкім Енакіеве

  • 13.04.2014, 11:34

Узброеныя асобы ў ноч на нядзелю захапілі пракуратуру, гарадскі аддзел міліцыі і гарадскую раду ў Енакіева (Данецкая вобласць).

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне «Востраў».

«Над будынкам гарсавету развіваецца расейскі сцяг і сцяг так званай «Данецкай рэспублікі», – гаворыцца ў паведамленні.

Разам з тым, адзначае выданне, у суседняй Гарлоўцы ўсё спакойна. Выданне адзначае, што чаканы начны штурм адміністрацыйных будынкаў і сілавых ведамстваў не адбыўся.

Фота: Reuters

Апошнія навіны