BE RU EN

Ігар Кабаненка: Уварванне войскаў Расеі ва Усходнюю Украіну адбылося

  • 12.04.2014, 20:57

Былы намеснік кіраўніка Генштаба Украіны заявіў, што на Данбасе дзейнічаюць не сепаратысты, а вайсковыя падраздзяленні.

Пра гэта адмірал Ігар Кабаненка напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Уварванне войскаў РФ на Усходзе адбылося. У Славянску і Чырвоным Лімане дзейнічаюць не сепаратысты, а вайсковыя разведвальна-дыверсійныя падраздзяленні. Стыль выяўны. Яны «дапамагаюць» сепаратыстам у расхістванні сітуацыі. Ці трэба задаваць рытарычнае пытанне - а ці будзе гэта працягвацца і распаўсюджвацца», - адзначыў ён.

У сваю чаргу арганізатар супольнасці «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук раней заявіў, што сённяшнія экстрэмісцкія акцыі ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны ініцыююцца і кіруюцца сеткай каардынатараў Галоўнага выведвальнай управы Генштаба Узброеных сіл РФ.

Нагадаем, сёння з'явіліся паведамленні аб захопе расейскімі дыверсантамі адміністрацыйных будынкаў у некаторых гарадах Данецкай вобласці.

Апошнія навіны