BE RU EN

Міліцыя адбіла атаку сэпаратыстаў на Данецкі хімічны завод

  • 12.04.2014, 20:12

Двое нападнікаў затрыманыя. Ёсць параненыя.

Сёння найбольш радыкальныя спробы дэстабілізацыі сітуацыі маюць месца ў Данецкай вобласці. Невядомымі ўзброенымі людзьмі былі захопленыя адміністрацыйныя будынкі ў горадзе Славянску. Пра гэта гаворыцца ў ззаяве МУС Украіны.

«Цяпер пад кантролем захопнікаў застаюцца будынкі міліцыі і СБУ. У будынку райаддзела міліцыі Славянска захоплены зброевы пакой, значная колькасць стралковай зброі перададзеная практычна выпадковым людзям. Гэта ўскладняе сітуацыю і ўзмацняе імавернасць ахвяр сярод насельніцтва горада», - гаворыцца ў заяве.

Інфармацыя аб захопе АУС у Чырвоным Лімане, Чырвонаармейску, Краматорску, са слоў МУС, не адпавядае рэчаіснасці.

«У Краматорску і Чырвонаармейску ўведзены раніцай план «Фортеця» дазволіў прадухіліць спробы захопу будынкаў. У горадзе Чырвоны Ліман будынак міліцыі яшчэ а 8 раніцы быў узяты пад ахову супольнымі сіламі праваахоўнікаў і мясцовых жыхароў. У выніку ўзброеныя людзі, што прыйшлі пад 15 гадзін, не змаглі распачаць спробу штурму будынка. Цяпер супольная ахова будынку працягваецца», - гаворыцца ў дакумэнце.

Сёння ж пад 15 гадзін быў учынены напад групы ўзброеных людзей на Данецкі хімічны завод, які знаходзіцца пад аховай Нацыянальнай гвардыі Украіны. Дзякуючы рашучым і прафэсійным дзеянням міліцыі, двое нападнікаў былі затрыманыя, зброя ў іх сканфіскаваная. Адзін з праваахоўнікаў атрымаў цялесныя пашкоджанні сярэдняй цяжкасці. Ахова аб'екта, на якім захоўваецца значная колькасць выбухованебяспечных рэчываў, узмоцненая.

У будынку абласной управы ўнутраных спраў у Данецку цяпер знаходзіцца блізу 20 чалавек, якія абвяшчаюць сябе ўпаўнаважанымі для перамоў з кіраўніцтвам УУС аб умовах урэгулявання сітуацыі.

Цяпер у сталым рэжыме праходзіць работа аператыўнага штаба МУС.

" Мы назіраем за сітуацыяй у рэжыме рэальнага часу і заўсёды знаходзімся на сувязі як з кіраўніцтвам абласной управы ўнутраных спраў, так і з камандзірамі спецыяльных падраздзяленняў МУС. Вядома, я не магу выдаваць нашы аператыўныя планы, магу толькі падкрэсліць, што сіл і сродкаў у нас дастаткова, яны вельмі мабільныя і гатовыя да выканання загадаў" ,- адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнант Сяргей Яравы.

Апошнія навіны