BE RU EN

«Рэгіянала» Добкіна закідалі яйкамі і «адправілі» на палаткі

  • 12.04.2014, 20:02

Кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі рэгіёнаў Міхаіла Добкіна ў Паўлаградзе выбарцы закідалі яйкамі.

Пра гэта паведамляе Эспрессо.TV.

Таксама людзі трымалі плакаты з лозунгамі "Чамадан, вакзал, Расея", "Сепаратызм не пройдзе", "На палаткі, а не ў прэзідэнты" і да т.п. Раней стала вядома, што Добкін скасаваў запланаваныя на сёння мерапрыемствы ў Днепрапятроўску праз інфармацыю аб магчымых правакацыях.

Нагадаем, 9 красавіка кандыдата ў прэзідэнты Украіны Міхаіла Добкіна не пусцілі ў будынак Управы СБУ ў Луганску для правядзення перамоваў і асвісталі. Раней раз'юшаны натоўп пабіў кандыдата ў прэзідэнты Алега Царова ў Нікалаеве.

Апошнія навіны