BE RU EN

Жыхары Чырвонага Лімана адбілі аддзяленне міліцыі

  • 12.04.2014, 18:10

Людзі прадухілілі захоп будынка міліцыі не мясцовымі баевікамі.

Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксандр Брыгінец.

«Леанід Перабійніс - мэр Чырвонага Лімана распавёў мне, што перадавы атрад сепаратыстаў сапраўды прыбыў у горад на разведку, але абшчына - і леснікі, і казакі, і актывісты, і партыйцы - выйшлі на вуліцы і сталі на абарону міліцыі. Гэта прымусіла сепаратыстаў уцячы», - напісаў ён.

Мэр паведаміў Брыгінцу, што ў горад прыбыло да двух дзясяткаў узброеных сепаратыстаў. Раней дэпутат напісаў, што міліцыя забарыкадавалася знутры.

«Толькі што мне патэлефанавалі з Чырвонага Лімана, тыя хто блакуюць міліцыю. Паводле іх інфармацыі, у горадзе не больш за 50 сепаратыстаў, але, асцерагаючыся прыезджых, абшчына акружыла аддзяленне міліцыі, абараняючы яго ад магчымых нападаў. Міліцыя сапраўды забарыкадавалася знутры, але вакол не збіраюцца нападаць на міліцыю», - паведаміў нардэп.

У той жа час мясцовае выданне «Навіны Данбаса» са спасылкай на відавочцу паведамляе, што будынак міліцыі ў Чырвоным Лімане ўсё ж такі захапілі. Амаль 20 узброеных людзей, з яго слоў, зайшлі ў будынак гарадскога аддзела, які акружылі прадстаўнікі афганскіх і казацкіх арганізацый.

Афіцыйных паведамленняў пра падзеі ў Чырвоным Лімане пакуль не паступала.

Апошнія навіны