BE RU EN

Ветэраны прыйшлі на плошчу Перамогі з перавернутым лукашэнкаўскім сцягам

  • 12.04.2014, 16:09

У Менску ўсклалі кветкі да помніка на плошчы Перамогі.

Прадстаўнікі ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў» хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Памятнае мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які адзначаецца 11 красавіка, піша агенцтва «Менск-навіны».

Афіцыйнае агенцтва апублікавала фатаграфіі, зробленыя падчас ускладання кветак. На іх відаць, што лукашэнкаўскі чырвона-зялёны сцяг яго ўдзельнікі трымаюць дагары нагамі.

Апошнія навіны