BE RU EN

Канцэрн RWE гатовы пачаць пастаўку газу ва Украіну

  • 12.04.2014, 15:40

Бакам засталося дамовіцца аб даце пачатку паставак і аб цане.

Нямецкі канцэрн RWE гатовы ў любы момант пачаць пастаўкі газу ва Украіну, заяўляе Deutсshe Welle.

Вядома, што кіраўніцтва канцэрна 11 красавіка паведаміла, што адпаведныя перамовы з кампаніяй «Нафтагаз Украіны» ўжо вядуцца. Таксама адзначаецца, што ўкладзены ў 2012 годзе пяцігадовы кантракт паміж RWE і Нафтагазам робіць магчымым пастаўку ўкраінскай старане да 10 млрд куб. м газу штогод.

У той жа час, партнёры пакуль не абмяркоўвалі пытанне аб даце пачатку рэверсных паставак і цане на газ для Украіны. Паводле паведамлення нямецкага канцэрна, пасля развязання гэтых пытанняў спатрэбіцца толькі некалькі дзён, каб пачаць пастаўку газу ва Украіну.

«Пакуль невядома, які газ RWE збіраецца пастаўляць ва Украіну. У структуры газавага балансу нямецкага канцэрна 31% складае газ, атрыманы з Расеі, 24% - нарвежскі і 21% - нідэрландскі газ», - адзначаецца ў паведамленні.

Напярэдадні ў Нафтагазе заявілі, што плануюць імпартаваць прыродны газ паводле дамоваў з нямецкай і французскай газавымі кампаніямі. Таксама пра гатоўнасць арганізаваць рэверсныя пастаўкі газу ва Украіну заявіў Міністр замежных спраў Вугоршчыны Янаш Мартан.

Апошнія навіны