BE RU EN

Баевікі ў Славянску ўзялі ў закладнікі супрацоўнікаў міліцыі

  • 12.04.2014, 14:23

У выніку захопу гарадскога аддзела міліцыі сепаратыстамі ў закладніках апынуліся праваахоўнікі, якія знаходзіліся ў будынку.

Пра гэта паведамляе 5 канал са спасылкай на пракурора Данецкай вобласці Мікалая Франтоўскага.

«Гэта ўсё, што я магу сказаць. Усё гэта высвятляецца. Праходзіць праца паводле высвятлення ўсіх абставінаў і прыняцця мер», - паведаміў Франтоўскі.

У захопленым будынку аддзялення міліцыі ў Славянску знаходзяцца блізу двух дзясяткаў невядомых узброеных людзей.

Як паведамлялася раней са спасылкай на кіраўніка МУС Арсэна Авакава, у Славянск Данецкай вобласці адпраўлены спецназ. Акрамя гэтага паведамлялася, што ўжо адбываліся бойкі паміж баевікамі і жыхарамі горада.

Апошнія навіны