BE RU EN

Аршавіна могуць арыштаваць за нявыплату аліментаў

  • 12.04.2014, 13:21

Нападаючы пецярбургскага «Зеніта» Андрэй Аршавін бліжэйшым часам не зможа выязджаць у краіны Еўропы.

Гэта звязана з санкцыямі, ужытымі да Аршавіна судом Лондана пасля звароту яго грамадзянскай жонкі Юліі Бараноўскай, паведамляе тэлеканал «Расея».

Са слоў юрыста Юліі Наталлі Аксёнавай, пасля пераезду Андрэя з Вялікабрытаніі ў Санкт-Пецярбург футбаліст адмовіўся выконваць дамоўленасці, заключаныя падчас міравога пагаднення ў лонданскім судзе і якія прадугледжваюць выплату Аршавіным буйной сумы на ўтрыманне трох дзяцей, якія засталіся з Бараноўскай.

Адзначым, што ў Расеі праз адсутнасць дамовы аб прававой дапамозе з Вялікабрытаніяй не могуць абавязаць нападніка выплаціць грошы, аднак у выпадку выезду гульца ў Еўропу да яго будуць ужытыя дысцыплінарныя санкцыі, аж да арышту.

Апошнія навіны