BE RU EN

Цароў паабяцаў сепаратыстам сарваць прэзідэнцкія выбары на Украіне

  • 11.04.2014, 20:58

Былы паплечнік Януковіча збіраецца рэалізаваць план Пуціна.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Алег Цароў запэўніў сепаратыстаў у Данецку, што зробіць усё для зрыву прэзідэнцкіх выбараў, якія прызначаныя на 25 траўня. Аб гэтым ён сказаў, падчас размовы з захопнікамі будынка Данецкай аблдзяржадміністрацыі 11 красавіка, паведамляе мясцовае выданне Остров.

"Я ўпэўнены, што выбараў не будзе. Я раблю ўсё, каб іх не было. І гэта прасцей рабіць, калі ў мяне ёсць мандат. У іншым выпадку я б прыехаў, а мяне б дзесьці ў Кіеве або ў любым іншым месцы пасадзілі б і ўсё, гэта б хутка скончылася", - заявіў Цароў.

Ён паабяцаў, што заўтра зноў прыедзе ў Данецк і зоймецца стварэннем "цэнтралізаванага органа" з цэнтрам у гэтым горадзе.

Нагадаем, раней Цароў заявіў, што гатовы стаць лідэрам так званага "Паўднёва-ўсходняга руху". "Мяне сёння на мітынгу (каля будынку Данецкага аблсавета, захопленага сепаратыстамі) і на радзе папрасілі паспрабаваць арганізаваць паўднёва-ўсходні рух і выступіць лідэрам. Я сказаў, што паспрабую. Трэба дапамагчы людзям", - заявіў Цароў.

Апошнія навіны