BE RU EN

Два пенсіянеры пакінулі без сувязі ЛПП пад Наваградкам

  • 11.04.2014, 20:24

Два пенсіянеры з Бярозаўкі на працягу тыдня выкапалі амаль 350 метраў меднага кабелю на тэрыторыі Навагрудскага раёна.

Такім чынам яны пакінулі без сувязі лячэбна-працоўны прафілакторый, які знаходзіцца непадалёк. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Калі супрацоўнікі ЛПП зразумелі, што паломка тэлефона не звязаная са збоем на АТС, яны звярнуліся ў міліцыю. Оперупаўнаважаныя супрацоўнікі крымінальнага вышуку Навагрудскага РАУС вылічылі зламыснікаў.

Кошт медзі, выкапанай пенсіянерамі, праваахоўнікі ацанілі амаль у 11,5 млн рублёў. Самі затрыманыя патлумачылі, што на такі ўчынак іх падштурхнула цяжкае матэрыяльнае становішча. Цяпер у дачыненні да іх распачатая крымінальная справа за крадзеж.

Апошнія навіны