BE RU EN

Лужкову прапанавалі пасаду губернатара Крыму

  • 11.04.2014, 19:46

Аднак сам былы маскоўскі кіраўнік горада такіх намераў не мае.

«Я магу сказаць, што і ў Крыме, і ў Севастопалі дастаткова тых лідэраў, якія ўжо заявілі аб тым, што яны верныя краіне, і змагаліся за незалежнасць Крыма і ўваходжанне яго ў Расею цягам многіх гадоў. Таму шукаць на баку Бабу-ягу я б не стаў. Трэба вылучаць сваіх: крымчан, севастопальцаў», - заявіў Юрый Лужкоў.

Экс-мэр Масквы таксама адзначыў, што вельмі ўдзячны жыхарам Крыма і Севастопаля за добрае да яго стаўленне. Але падкрэсліў, што ніхто з іх з ім такіх перамоваў не вёў, паведамляе РІА «Новости».

З ініцыятывай вылучыць кандыдатуру Лужкова выступіў старшыня цэнтральнай рады «Альянсу зялёных і сацыял-дэмакратаў» Алег Мітволь. Ён заявіў у інтэрв'ю выданню «Коммерсант», што яго партыя гатовая падтрымаць былога мэра Масквы Юрыя Лужкова, калі той захоча вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка Крыма ці губернатара Севастопаля.

Згодна з напісанай у Маскве Канстытуцыяй паўвострава, выбары ў Крыме і Севастопалі будуць ненаўпроставымі. Згодна з прынятай Дзяржрадай у пятніцу, 11 красавіка, Канстытуцыяй Крыму, а таксама статуту Севастопаля, кіраўніка Крыма будзе прызначаць Дзяржрада, губернатара Севастопаля - заканадаўчы сход горада. А кандыдатаў прапануе прэзідэнт Расеі.

Апошнія навіны