BE RU EN

Пенсіянер правучыў гарадзенскіх чыноўнікаў

  • 11.04.2014, 19:23

Жыхар Гародні заблакаваў «Жыгулямі» дзверы офіса гарадскога архіва.

Праз гэтага работнікі цягам некаторага часу не маглі пакінуць офіс, паведамляе Блог Гародні.

Паджылы мужчына перацяў сваім аўтамабілем выхад з будынка. Яму ўдалося загнаць "Жыгулі" на прыступкі ганка. З чаго пачаўся канфлікт І чым скончыўся, а таксама колькі гадзіне аўтамабіль блакаваў дзверы архіва, невядомы.

Са словах відавочцаў, мужчына суправадзіў сваё дзеянне фразай «Я іх навучу працаваць!».

Апошнія навіны