BE RU EN

Маскоўскі тэатр спалохаўся рэвалюцыі ў казцы пра Чыпаліна

  • 11.04.2014, 17:26

Тэатр «Садружнасць акцёраў Таганкі» адцэнзураваў казку Джані Радары.

З вядомага твора італьянскага пісьменніка-камуніста «Прыгоды Чыпаліна» выкінулі элемент рэвалюцыі. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў украінскі журналіст Віталь Портнікаў.

«У маскоўскім тэатры «Садружнасць акцёраў Таганкі» ідзе музычная казка «Чыпаліна» па творы італьянскага пісьменніка-камуніста Джані Радары (1920-1980) «Прыгоды Чыпаліна». Аднак сюжэт казкі зменены. Рэвалюцыі ў канцы не адбываецца, проста хадакі дабіраюцца да Яго Высокасці прынца Лімона і падаюць яму чалабітную. Пасля чаго прынц адмяняе ўласныя несправядлівыя ўказы і застаецца і далей правіць сваім чароўным каралеўствам. Высакародная садавіна застаецца садавінай, а тупая гародніна - гароднінай. Благадаць», - напісаў Портнікаў.

Рэжысёр пастаноўкі Кацярына Каралева патлумачыла змены ў сюжэце фобіяй да рэвалюцый.

«Вядома, мы пакінулі ў спектаклі сацыяльную вастрыню, але, так як я вельмі баюся ўсялякіх рэвалюцый, то пераварот здзейсніцца ў розумах герояў. Жыхары гэтага вялізнага графскага саду зразумеюць, што галоўнае - гэта павага да асобы, якая не мае дачынення ні да грошай і становішча, ні да таго, моцны чалавек ці слабы. Мне здаецца, гэта павінна быць асабліва блізка дзецям», - адзначыла жанчына.

Апошнія навіны