BE RU EN

Еўрапейскія лідары не адказалі на пуцінскія лісты

  • 11.04.2014, 16:44

Расейскі бок пакуль не атрымліваў адказаў на ліст прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна лідарам краін, якія імпартуюць расейскі газ транзітам праз Украіну.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

"На дадзены момант адказу няма. Спачатку трэба сабраць пункты гледжання тых краін, якія з'яўляюцца атрымальнікамі расейскага газу і ўласна былі адрасатамі гэтага паслання, пасля гэтага будуць прадпрымацца нейкія намаганні па лініі міністэрства замежных спраў і іншых", - заявіў Пяскоў журналістам у пятніцу.

Нагадаем, расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін напярэдадні папярэдзіў еўрапейскія краіны, што, калі Украіна не расплаціцца з даўгамі, Расея будзе скарачаць пастаўкі прыроднага газу на Украіну, а гэта можа прывесці да зніжэння паставак у Еўропу.

Апошнія навіны