BE RU EN

Жырыноўскага і сотню расейскіх чыноўнікаў не пусцяць ва Украіну

  • 11.04.2014, 13:06

Больш чым 100 грамадзянам Расейскай Федэрацыі, якія падтрымалі рашэнне Пуціна аб ваеннай анэксіі Крыма, забаронены ўезд на тэрыторыю Украіны.

Пра гэта Служба бяспекі Украіны паведаміла народнаму дэпутату Аляксандру Брыгінцу ў адказ на яго зварот, піша obozrevatel.com.

"Сярод тых, каму забаронены ўезд ва Украіну: памочнік Пуціна Сяргей Глазьеў, віцэ-спікер Дзярждумы РФ Уладзімір Жырыноўскі, член камітэта Дзярждумы РФ па пытаннях абароны і давераная асоба прэзідэнта РФ Віктар Вадалацкі і іншыя высокапастаўленыя службовыя асобы РФ, якія маюць дачыненне да яго прыняцця", - распавёў Брыгінец.

Па словах СБУ, прыняць рашэнне аб забароне ўезду ва Украіну прэзідэнту РФ Пуціну і ўсім дэпутатам Савета Федэрацыі ў цяперашні час лічыцца заўчасным, паколькі яно патрабуе дадатковай апрацоўкі, у тым ліку на пасяджэнні СНБА, МЗС і парламента Украіны.

Апошнія навіны