Беларускія студэнты бягуць у Польшчу
- 11.04.2014, 12:58
Колькасць студэнтаў з Беларусі ў польскіх ВНУ штогод расце.
Па дадзеных адукацыйнага фонду «Перспектыва», а таксама Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы (ГСУ), у 2013/2014 навучальным годзе ў польскіх ВНУ вучацца 35 983 замежных студэнта, гэта значыць на 6811 больш, чым у папярэднім годзе. Гэта азначае 23-адсоткавы рост ліку студэнтаў не з Польшчы.
«Такога вялікага росту іх ліку польскія ВНУ яшчэ не ведалі», - паведамілі PAP у фондзе «Перспектыва» (пераклад - charter97.org).
Самыя свежыя дадзеныя ГСУ кажуць пра тое, што найбольшая колькасць замежных студэнтаў (больш за 15 тысяч) прыехала з Украіны. Яны складаюць 42% ад агульнай колькасці замежных студэнтаў у Польшчы. За імі ідуць беларусы (3743), нарвежцы (1580), іспанцы (1361) і шведы (1251).