BE RU EN

У 80 кіламетрах ад мяжы з Украінай заўважылі калону ваеннай тэхнікі

  • 11.04.2014, 12:37

БТРы і ваенныя грузавікі былі заўважаныя ў Бярозе Брэсцкай вобласці.

Відэа, знятае на адной з цэнтральных вуліц горада, размясціла на сваім сайце «Радыё Свабода».

Нагадаем, 9 красавіка стала вядома, што Беларусь праводзіць вучэнні сіл хуткага разгортвання. Адпаведныя падраздзяленні прыведзеныя ў баявую гатоўнасць. Сілы неадкладнага рэагавання і хуткага разгортвання ў далейшым зробяць маршы на палігоны , дзе будуць праведзеныя кантрольныя заняткі па тактычнай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы.

Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці, распачатая са студзеня бягучага года па даручэнні Лукашэнкі. Першыя два месяцы выпрабоўвалася гатоўнасць органаў кіравання, сегмента супрацьпаветранай абароны, а таксама органаў кіравання і падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны. Пасля гэтага правяралася адзіная рэгіянальная сістэма СПА Беларусі і Расеі.

Апошнія навіны