BE RU EN

Украіна рыхтуе пазоў да «Газпрама»

  • 11.04.2014, 11:54

Урад Украіны рыхтуе пазоў да «Газпрама» ў Стакгольмскі арбітраж па прычыне газавых кантрактаў.

Пра гэта міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан заявіў у Вярхоўнай Радзе, піша lb.ua.

"Калі ўрад плануе падаваць у арбітраж па скасаванні кантракту паміж "Газпрамам" і НАК "Нафтагаз Украіны"? Гэтая праца вядзецца з першага дня майго з'яўлення на пасадзе. Мы сёння грунтоўна падыходзім да падрыхтоўкі адпаведных дакументаў і перагляду тых нявыгадных умоў, якія зараз ёсць у дамове паміж "Нафтагазам" і "Газпрамам", - распавёў ён дэпутатам.

Продан у чарговы раз заявіў, што кошт $485,5 за тысячу кубаметраў газу з'яўляецца палітычным.

У першым квартале Украіна купляла газ па $268,5. Аднак з-за змены ўлады ва Украіне Расея спачатку пазбавіла "Нафтагаз" зніжкі, пра якую дамаўляўся Віктар Януковіч у снежні 2013 года, а затым і зніжкі па "газавых пагадненнях".

У выніку кошт вырас да $485,5. Украіна купляць такое дарагое паліва не плануе.

Апошнія навіны