BE RU EN

У Севастопалі расейскія вайскоўцы пабіліся з-за грошай

  • 11.04.2014, 11:35

Расейскія вайскоўцы ў Севастопалі падзяліліся на два лагеры.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала ўкраінка Юлія Смірнова.

«Патэлефанаваў толькі што Саша з Севастопаля. Ён жыве каля суда, зараз там вайскоўцы ў прамым сэнсе слова б'юцца. Ён кажа, што ў горадзе пуцінскія шаўкі разбіліся на два лагеры. Адным плацяць добра, а іншым дрэнна. Як выдатна, што яны ўжо паміж сабой грызуцца», - напісала яна.

Нагадаем, Крым быў акупаваны расейскімі войскамі ў сакавіку. Пасля правядзення незаконнага «рэфэрэндуму» Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне аб далучэнні паўвострава да РФ.

Апошнія навіны