BE RU EN

Вакарчук назваў праблему Украіны нумар адзін

  • 11.04.2014, 11:12

Украіна мае ўнікальны шанец змяніць правілы гульні, але кожны павінен пачаць з сябе.

Пра гэта ўкраінскі спявак, лідэр гурта «Океан Эльзы» Святаслаў Вакарчук сказаў на сустрэчы з будучымі журналістамі ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі, піша trust.ua.

«Ёсць выбар - альбо зваліць адсюль, як многія хочуць, ці іншы варыянт - навучыцца гуляць па тых правілах, якім нас вучаць папярэднія пакаленні. А яшчэ адзін варыянт - пачаць змены, карыстаючыся вельмі спрыяльнымі ўмовамі, калі грамадства мае высокую тэмпературу. Вось калі ёсць высокая тэмпература, лягчэй пачаць нешта новае. Я прапаную вам гэты шлях, як мінімум найбольш цікавы шлях», - кажа Вакарчук.

Нагадаем, што ў лютым Вакарчук казаў, што цяпер упершыню за ўсе гады незалежнасці наступіў момант ісціны. Кожны можа праверыць, наколькі ён любіць Украіну.

На думку музыкі, самая вострая праблема, якая патрабуе неадкладнага рашэння - гэта карумпаванасць судовай сістэмы.

«Калі ўкраінскія суды застануцца такімі, як яны ёсць, то іншыя рэформы можна не праводзіць. Яны ўсё роўна будуць адмяняцца», - запэўнівае спявак.

У канцы сустрэчы Святаслаў Вакарчук запэўніў студэнтаў, што гатовы падтрымліваць іх ініцыятывы ў пытаннях пабудовы «новай краіны».

Рэформы варта пачынаць менавіта з рэфармавання судовай сістэмы. Палітык, які неабходны краіне, павінен мець падтрымку, як Усходу, так і Захаду.

«Спытайце ў кандыдатаў, якой павінна быць Украіна праз 5, 30 і 100 гадоў, калі яны вам адкажуць», - дадаў Вакарчук.

Апошнія навіны