BE RU EN

На шахце ў Данецку адбыўся выбух: 7 загінулых

  • 11.04.2014, 10:15

11 красавіка на шахце імя акадэміка А. А. Скачынскага адбыўся выкід метану, загінулі сем чалавек, колькасць параненых не паведамляецца.

Па папярэдніх дадзеных, выбух адбыўся ў выніку выкіду метану, піша "Пресса Украины".

На шахту тэрмінова выехалі ратавальнікі.

Вугальная шахта імя акадэміка А. А. Скачынскага знаходзіцца непасрэдна ў Данецку, уваходзіць у склад "Данецкай вугальнай энергетычнай кампаніі".

Апошнія навіны