BE RU EN

Прарасейскія баевікі напалі на журналістаў у Адэсе

  • 11.04.2014, 10:09

У сутыкненнях, якія адбыліся ў Адэсе, пацярпелі супрацоўнікі СМІ.

Пра гэта паведамляе мясцовы партал «Думская.нет».

«Падчас супрацьстаяння ў гасцініцы «Променад» на Фантане прыхільнікі Расеі напалі на журналістаў «Седьмого» і «Первого городского» - адэскіх тэлеканалаў, якія вялі прамую трансляцыю таго, што адбываецца», - гаворыцца ў паведамленні.

Усяго сем чалавек атрымалі траўмы ў выніку сутыкненняў прыхільнікаў Майдана і па-прарасейску настроеных актывістаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе адэскай міліцыі.

Нагадаем, актывісты пабіліся непадалёк ад гасцініцы, дзе спыніўся кандыдат у прэзідэнты Украіны, член фракцыі Партыі рэгіёнаў Алег Цароў.

Апошнія навіны