BE RU EN

Беларусам дазволілі ездзіць у Манголію без віз

  • 11.04.2014, 9:58

«Дэпутаты» ратыфікавалі пагадненне аб адмене візавага рэжыму з Манголіяй.

У адпаведнасці з умовамі адмены віз, грамадзяне абедзвюх дзяржаў, якія маюць дзейсныя праязныя дакументы, маюць права ўязджаць, выязджаць, накіроўвацца транзітным паведамленнем і часова знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы без віз на працягу не больш за 90 дзён у годзе з моманту дня ўезду, піша «Белорусская служба новостей».

У выпадку знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі іншай дзяржавы больш за 90 дзён, яны павінны атрымліваць візу ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Акрамя таго, беларускі ўрад таксама ратыфікаваў пагадненні аб адмене віз для ўладальнікаў службовых, дыпламатычных і афіцыйных пашпартоў і ўрадам Балівіі, а таксама для ўладальнікаў службовых і дыпламатычных пашпартоў з урадам Шры-Ланкі.

Беларусь таксама ратыфікавала пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Балівіяй і Шры-Ланкой.

Фота: Reuters

Апошнія навіны