BE RU EN

Прэм'ер-міністр Аўстраліі: Знойдзены сігнал зніклага «Боінга»

  • 11.04.2014, 9:33

Аўстралія ўпэўненая, што знайшла сігнал зніклага месяц таму авіялайнера.

Удзельнікі пошукавай аперацыі ўпэўненыя, што сігналы, зафіксаваныя ў зоне пошуку зніклага самалёта кампаніі Malaysia Airlines, належаць «чорным скрыням» «Боінга». Пра гэта распавёў прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат, перадае BBC.

«Мы вельмі звузілі вобласць пошуку, і мы перакананыя, што знойдзеныя сігналы зыходзяць з «чорных скрыняў» MH370», - цытуе Эбата выданне The Australian.

Аўстралійскі прэм'ер-міністр аднак адмовіўся пакуль раскрываць падрабязнасці аперацыі.

Днём раней стала вядома, што аўстралійскі патрульны самалёт P-3 «Арыён» зафіксаваў новыя сігналы, якія могуць сведчыць пра знаходжанне пад вадой абломкаў авіялайнера.

Самалёт Boeing 777, які рабіў рэйс MH370 з Куала-Лумпура ў Пекін, знік з экранаў радараў восьмага сакавіка. На яго борце знаходзіліся 239 чалавек.

Апошнія навіны