BE RU EN

Банкі прадаюць даляр па 9990 рублёў

  • 10.04.2014, 11:18

У банках Беларусі максімальны курс продажу даляраў дасягнуў 9990 рублёў.

Афіцыйны курс даляра ні разу не апусціўся за апошнія 4,5 месяца і дарос да 9920 рублёў, піша «Наша Нiва».

Курс у абменніках яшчэ вышэй, ён абнаўляе рэкорды ці ледзь не кожны дзень.

Сёння з раніцы «БПС-Ашчадбанк» прадае амерыканскую валюту па 9990 рублёў.

Самы выгадны курс куплі даляра на раніцу складаў 9930 рублёў.

Апошнія навіны