BE RU EN

Аляксандр Разенбаум: Некаторыя расейцы не разумеюць, што робяць

  • 10.04.2014, 10:43

Спявак Аляксандр Разенбаум вырашыў выказацца ў абарону свайго калегі і старога сябра Андрэя Макарэвіча.

Спявак заявіў, што лічыць ганьбай дзеянні людзей, якія ўдзельнічаюць у цкаванні Макарэвіча.

"Я лічу ганьбай для людзей так накідвацца на чалавека, які столькі для іх зрабіў у сваім жыцці. Любы чалавек, нават артыст, мае права на ўласнае меркаванне, якім бы яно ні было. Зразумела, што Андрэй Вадзімавіч не фашыст, не нягоднік, не забойца, не хуліган, не злачынца і не п'яніца. У яго маюцца нейкія свае меркаванні. І накідвацца на яго падобным чынам - сорам людзям і краіне, некаторыя наогул не разумеюць, што робяць", - адзначыў ён.

Пры гэтым, сам Аляксандр Разенбаум не сказаў, як ён асабіста ставіцца да спрэчнай сітуацыі з Крымам, але артыст раіць людзям паважаць меркаванне іншых, якім бы яно ні было, піша segodnya.ua.

Нагадаем, цкаванне музыкі Андрэй Макарэвіча пачалося у расейскіх СМІ пасля таго, як ён выступіў супраць анэксіі Крыма.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны