BE RU EN

За месяц СБУ затрымала 10 расейскіх дыверсантаў

  • 10.04.2014, 9:30

Таксама былі затрыманыя каля 15 грамадзян Украіны, якія спрыялі іх працы.

Пра гэта ў эфіры «5 канала» паведаміла кіраўнік прэс-цэнтра СБУ Марына Астапенка, перадае Главком.

«На працягу аднаго апошняга месяца былі затрыманыя 10 шпіёнаў-дыверсантаў - гэта толькі грамадзян Расеі, і каля 12-15 грамадзян Украіны, якія дапамагалі ў ажыццяўленні іх незаконных памкненняў. Магу сказаць, што менавіта пасля ўварвання расейскіх вайскоўцаў у Крым актывізавалася работа спецслужбаў гэтай дзяржавы на тэрыторыі Украіны, і мы назіраем актывізацыю старой агентуры і вярбоўку новых людзей», - распавяла яна.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі, «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Апошнія навіны