BE RU EN

У Крамлі пацвердзілі, што Пуцін афіцыйна развёўся

  • 1.04.2014, 21:55

На афіцыйным сайце прэзідэнта Расеі ў раздзел «Біяграфіі прэзідэнтаў Расеі» ўнесеныя змены.

Знікла згадка пра жонку Уладзіміра Пуціна Людмілу.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне ІТАР-ТАСС, ці значыць карэкціроўка біяграфіі афармленне афіцыйнага разводу, сказаў: «Гэта азначае, што развод адбыўся». Цяпер на сайце Крамля ў біяграфіі Пуціна згаданыя толькі дочкі Марыя і Кацярына.

Уладзімір і Людміла Пуціны абвясцілі пра свой намер расстацца 6 чэрвеня 2013 года. Яны знаходзіліся ў шлюбе практычна 30 гадоў. «Гэта было нашай агульнай пастановай, наш шлюб закончаны», - патлумачыў тады сам Пуцін.

Фота: AP

Апошнія навіны